Сообщество - Куток беларускай мовы

Куток беларускай мовы

163 поста 231 подписчик

Популярные теги в сообществе:

10

Аўдыёкніга "1984" Джорджа Оруэла ў выкананні купалаўцаў

“У дзевяностыя я ўпершыню сутыкнуўся з раманам Джорджа Оруэла «1984». Менавіта па-беларуску. Тады я з палёгкаю ўспрымаў гэта як мажлівую, але не ўмацаваную ў правах мінуўшчыну. Апошнія некалькі гадоў, яшчэ да 2020, я толькі гэты раман і круціў у галаве. Можа, гэта і ёсць праца майго жыцця.


Колькасць пачварных супадзенняў з рэчаіснасцю выбешвае, разбурае знутры, і разам з гэтым заклікае інстынкт самазахавання казаць гучнае НЕ”.


(с) Алег Гарбуз, выканаўца, рэжысёр і рэдактар праекта


Мы прадстаўляем сапраўды эпічны праект. Першая версія рамана Джорджа Оруэла на беларускай мове ў аўдыёфармаце. Пераклад Сяргея Шупы. Галасы Купалаўцаў.

Прэм’ера-трылогія. Тры дні, тры вечары, тры часткі. Твор, які дзясяткі гадоў застаецца на вяршыні чытацкіх рэйтынгаў.

Показать полностью 2
11

Андрусь Горват "Радзіва Прудок" ад купалаўцаў

Пазыўныя нашага радыё зноў у касмічным эфіры! Культавы спектакль, заснаваны на рэальных падзеях, расказвае пра жыццё Адруся Горвата – журналіста з Мінска, які працаваў дворнікам у Купалаўскім тэатры, але ў нейкі момант вырашыў з’ехаць у палескую вёску Прудок – адбудоўваць дзедаву хату і адкрываць сваю паляшуцкую сутнасць. Гэта гісторыя стала дзённікам, дзённік – кнігай, кніга – спектаклем. Здаецца, тое было даўно, але муха Наташа, кот Ромка і паўкіло палескай зямлі – гэта той суплёт любові, які мы заўжды носім з сабою.


Адразу ўзнікае пытанне, ці гэта той самы “Прудок”?


Рэжысёр Раман Падаляка адказвае:

“Той і не той. Адкажу словамі з кнігі «Радзіва Прудок»: На Палессі жыве таямнічы Той, які пра ўсе ведае… Напрыклад, калі паляшук хоча, каб яго словы мелі большую вартасць, ён лёгка прыпісвае іх Тою. “Як Той кажа, “Як Той сказаў”. Праз недастатковую вывучанасць з’явы цяжка вызначыць, якія афарызмы належаць непасрэдна Тою, а якія былі прыдуманы хітраватым мясцовым насельніцтвам”.

Отличная работа, все прочитано!